Міжнародная акцыя «У гонар агульнай Перамогі»

З сакавіка 2020 года Пружаншчына актыўна далучылася да міжнароднай акцыі памяці “У гонар агульнай Перамогі”, прымеркаванай да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Трэба адзначыць, што акцыя стала праводзіцца ў Беларусі з верасня мінулага года пад дэвізамі: “Агульная памяць — агульны мір” і “Мір — усім!”. Асноўнай мэтай дадзенага праекту з’яўляецца захаванне гістарычнай памяці аб ваенных падзеях і ўвекавечанне імёнаў яе ўдзельнікаў.

27 сакавіка ў аг. Стараволя прайшоў  забор зямлі з пахавання з брацкай магілы. Каля магілы адбыўся мітынг, у якім прынялі ўдзел:  старшыня Велікасельскага сельвыканкама Т.М. Навіцкая, дырэктар Старавольскага ВПК дзіцячы сад- БШ Козіч У.К, настаўнікі школы і інш.

У рамках акцыі на тэрыторыі раёна адбудзецца збор зямлі з усіх 53 пахаванняў Вялікай Айчыннай вайны. Выніковае мерапрыемства запланавана на сярэдзіну красавіка. Падчас яго пройдзе мітынг на вайсковых могілках у г. Пружаны з заборам зямлі з брацкай магілы. Уся зямля, сабраная з пахаванняў, будзе змешчана ў спецыяльную капсулу. Такія капсулы са свяшчэнай зямлёй з мемарыяльных месцаў Беларусі будуць перададзены для захоўвання ў Храме-Помніку ў гонар Усіх Святых (г. Мінск). Акцыя завершыцца напярэдадні 9 мая — Дня Перамогі.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.