Беларуская літаратура

Беларуская літаратура

Настаўнік Куцюк Іна Іванаўна

20.04.2020     5 клас

Тэма: Максім Лужанін. “Добры хлопец Дзік”. Рэальная жыццёвая аснова твора. Гісторыя Дзіка.

Ведаць: змест раздзелаў “Што ж за ён быў, той хлопец?”, “Легенда пра паходжанне”, “Як Брэх стаў Дзікам”; герояў твора

Умець: прааналізаваць жыццёвы ўклад сям’і Гаспадара, ацаніць паводзіны персанажаў.

Заданні:

  1. Уважліва прачытай матэрыял.
  • Максім Лужанін (сапраўднае прозвішча Аляксандр Амвросьевіч

Каратай) – адзін са старэйшых пісьменнікаў нашай літаратуры. Паэт, празаік, кінадраматург, сатырык, гуманіст, перакладчык.

Вельмі рана чатырохгадовы хлопчык навучыўся чытаць і ў родных Прусах быў галоўным чытальнікам газет. Ён чытаў іх пры комінку сваім непісьменным аднавяскоўцам, нават бацька дзівіўся такім незвычайным здольнасцям сына.

У доме Каратаяў было шмат жывёл: кошка, сабакі, куры з куранятамі. Памяць дзяцінства захавала ў будучага пісьменніка самыя хвалюючыя ўспаміны і ўражанні. Сярод якіх пэўнае месца займае сяброўства з хатнімі жывёламі.

Жыццялюбам, чалавекам вялікай душы і чулага сэрца паўстаў перад намі Максім Лужанін  у сваёй аповесці “Добры хлопец Дзік”, у якой паказаў сваю любоў да жывой прыроды, уменне тонка адчуваць яе хараство.

  1. Прачытай матэрыял па тэорыі літаратуры. Выпішы ў сшытак па літаратуры азначэнне аповесці.
  • Аповесць – пераважна празаічны твор (радзей вершаваны), які мае адну сюжэтную лінію, звязаную з галоўным героем, які паказаны ва ўзаемаадносінах з іншымі персанажамі на працягу значнага часу.

Займае прамежкавае месца паміж раманам і апавяданнем.

Характэрныя прыкметы аповесці:

Адрозненні ад апавядання
Аб’ём
Больш поўная  і глыбейшая характарыстыка персанажаў
Наяўнасць апісанняў
Разгорнутасць сюжэта
Большая колькасць другараднасць персанажаў
Агульнае
Важкую ролю адыгрывае голас аўтара або апавядальніка

 

  1. Прачытай раздзелы “Што ж за ён быў, той хлопец?”, “Легенда пра паходжанне”, “Як Брэх стаў Дзікам” (с.72-78)
  2. Адкажы на пытанні:
  • Пры якіх умовах вы пазнаёміліся з галоўным героем твора?
  • Хто ён і які? Свае думкі падмацуйце цытатамі з тэксту.
  • Чаму ўсе члены сям’і лічылі яго “за сямейніка” і сябра?
  • Як пісьменнік адносіцца да Дзіка? Абгрунтуйце сваю думку.
  • А якое ваша стаўленне да сабакі? Чаму?
  • Хто прынёс Дзіка ў сям’ю гаспадара? Які выгляд мела шчаня? Зачытайце гэтае месца ў творы.
  • Раскажыце пра радаслоўную Дзіка. Ці паверылі вы Марату? Чаму?
  • Што сталася з маленькім шчанюком праз год? Як на гэта адрэагавалі члены сям’і?
  • Якую першапачатковую мянушку меў Дзік? Перакажыце гэты эпізод твора блізка да тэксту.
  1. Запішы ў сшытак выразы, якімі І. М.Лужанін характырызуе Дзіка:

а) “звычайны дваровы сабака”;

б) … і г.д.

Дамашняе заданне. Прачытаць раздзелы “Здарэнне ў завулку”, “Сварка з рудым сабачкам”, “Дзік – вартаўнік”, “Дзікава памяць” (с. 80-93). Падрыхтаваць падрабязны пераказ аднаго з раздзелаў твора (на выбар)

 

21.04.2020     5 клас

Тэма: Максім Лужанін. “Добры хлопец Дзік”. Майстэрства пісьменніка ў стварэнні вобраза сабакі, узаемаадносіны Дзіка з Гаспадаром, іншымі персанажамі аповесці.

Ведаць: якія стасункі склаліся паміж Гаспадаром і Дзікам, як паводзіў сябе Дзік у розных жыццёвых сітуацыях

Умець: падрабязна пераказваць урывак з твора; самастойна чытаць, разважаць і расказваць пра стасункі Дзіка з дзецьмі і дарослымі.

Заданні:

  1. Перакажы адзін з раздзелаў твора (вусна)

2.Прыгадай змест твора і адкажы, як паводзіў сябе Дзік:

  • як хадзіў;
  • як еў;
  • як бегаў;
  • як рэагаваў на шум вуліцы;
  • як збіраўся на прагулку;
  • як ставіўся да гаспадароў;
  • што асабліва любіў;
  • каго асцерагаўся.

Вывад: Дзік – кемлівы сабака, паслухмяны і ласкавы.

  1. Адкажы на пытанні і выканай заданні:

— Назавіце найбольш адметныя рысы характару, уласцівыя Дзіку. Думкі пацвердзіце вытрымкамі з тэксту.

— Як паводзіць сябе Дзік з незнаёмымі людзьмі? Зачытайце адпаведны ўрывак.

— Што за здарэнне адбылося з Дзікам у завулку?

— Якія рысы характару раскрыліся ў сабаку пры гэтым здарэнні? Абгрунтуйце сваю думку.

— Чым здарэнне скончылася?

— Выкажы свае адносіны да ўсяго, што адбылося з сабакам.

  1. Складзі план раздела “Здарэнне ў завулку”
  2. Максім Лужанін надзяляе аповесць на раздзелы, даючы кожнаму назву. А якія назвы далі вы прачытаным раздзелам твора? Адказ запішыце.
  3. Ці згодны вы з меркаваннем, што дружба чалавека і сабакі – гэта вялікая сіла?

 

Дамашняе заданне: Прачытаць раздзелы “Дзік і кот Хама”, “Дзік адбірае аладку. Дзік гаворыць па тэлефоне”, “Развітальнае слова”. Падрыхтаваць аповед пра Дзіка (падмацаваць адказ фрагментамі з тэксту), выказаць свае адносіны да персанажа.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.